Управление образования

Сморгонского районного исполнительного комитета

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ СМАРГОНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА    

                                                   

  

    

З А Г А Д

 

         

 

20 студзеня  2005 г.                                               № 14 

        

 

Аб зацвярджэнні  Палажэння

аб матэрыяльным стымуляванні

кіраўнікоў устаноў адукацыі

 

             З мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці працы кіраўнікоў устаноў адукацыі З А Г А Д В А Ю :

             1.Адмяніць  дзеянне Палажэння аб стымуляванні працы кіраўнікоў устаноў адукацыі ад 31 студзеня 2003 г.

             2.Зацвердзіць узгодненнае  з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Палажэнне аб матэрыяльным стымуляванні кіраўнікоў устаноў адукацыі ( прыкладаецца).

             3.Кіраўнікам устаноў адукацыі :

             3.1.да 1 лютага 2005 г. прааналізаваць практыку матэрыяльнага стымулявання, вынікі падвесці  на сумесным паседжанні прафсаюзнага камітэта і сходу пры кіраўніку;

             3.2.да 1 сакавіка 2005 г. сумесна  з прафсаюзнымі камітэтамі  ва ўстаноўленым парадку ўнесці змены і дапаўненні ў калектыўныя  дагаворы ўстаноў адукацыі;

             3.3.да 1 сакавіка 2005 г. распрацаваць і зацвердзіць Палажэнні аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў ўстановы, дзе прадугледзіць:

3.3.1. канкрэтныя памеры матэрыяльнага  стымулявання,накіраваныя на павышэнне якасці працы кожнага работніка;

3.3.2.устанаўленне надбавак на перыяд усяго навучальнага года,як стымулюючага  фактара якасці працы на працяглы перыяд.

4.Загад давесці да  ведама ўстаноў адукацыі.

             5.Кантроль  за выкананнем данага загада  ўскласці на намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Страха А.В.

 

 

 

Начальнік                                                                 В.У.Бацько

 

 

Азнаемлены:

 

З-172

 

 

 

 

 

УЗГОДНЕНА                                                   ЗАЦВЕРДЖАНА

Старшыня РК прафсаюза                                Загад  начальніка ўпраўлення

работнікаў адукацыі і навукі                          адукацыі Смаргонскага

______________І.П.Мацкевіч                         райвыканкама___

                                                                            ад 20.01.2005    № 14

 

П А Л А Ж Э Н Н Е

аб матэрыяльным стымуляванні кіраўнікоў устаноў адукацыі

 

             Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, на  падставе загада  Міністэрства адукацыі Рэспублікі  Беларусь ад  9 красавіка 1999 г.  № 136 “ Аб зацвярджэнні тыповага Палажэння аб прэміраванні кіраўнікоў  устаноў адукацыі” і з мэтай удасканалення матэрыяльнага стымулявання працы кіраўнікоў устаноў адукацыі.Механізмы  матэрыяльнага стымулявання рэалізуюцца

праз устанаўленне надбавак да службовых акладаў і  прэміравання.

Крыніцамі сродкаў,якія накіроўваюцца на матэрыяльнае стымуляванне

з’яўляюцца дзяржаўны бюджэт,эканомія сродкаў,прадугледжаных на

аплату працы ва ўстанове,дзе працуе кіраўнік; сродкі фундатараў,выдзеле-

ныя на прэміраванне і сродкі,атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці данай установы.Надбаўкі і прэміі ўлічваюцца пры налічэнні сярэдняй заработнай платы,у выпадках прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

 

1.Парадак і  ўмовы устанаўлення надбавак

             1.1.Надбаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры да 50% службовага акладу (стаўкі).

             1.2.Надбаўкі ўстанаўліваюцца:

             1.2.1.за творчыя і вытворчыя адносіны да працы,за яе складанасць і напружанасць  :

 

 

Паказчыкі ўстанаўлення надбавак

 Памер надбаўкі ў % да

службовага акладу

1.Павышэнне якасці ведаў вучняў

  (колькасць вучняў,якія займаюцца на 6-10 балаў)

                             50% і больш

 

 

8%

                             45% і больш

5%

                             40% і  больш

2%

2.Пераможцы у аглядах-конкурсах,спаборніцтвах-

   абласнога і рэспубліканскага узроўню (за кожнае

   месца)

 

                              1 месца

5%

                              П месца

3%

                              Ш месца

2%

3.Пераможцы рэспубліканскіх і абласных

   алімпіяд ( за кожнае месца)

 

                              1 месца

5%

                              П месца

3%

                              Ш месца

2%

4.Паступленне ў ВНУ выпускнікоў

 

50 % і больш

5%

40% і больш

3%

30% і больш

2%

5.Паступленне ў сярэднія спецыяльныя навучальныя

ўстановы выпускнікоў базавых школ

 

50 % і больш

5%

40% і больш

3%

30% і больш

2%

6.Зніжэнне ўзроўню захворвання дзяцей ( колькасць

дзяцей 1 групы здароўя ) 50% і больш

 

10%

7.Узровень  спецыяльнай гатоўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту

            вышэй раеннага ўзроўню

 

8%

8.Накіраванне спартсменаў у спецыяльныя ўстановы

падрыхтоўкі спартыўнага  рэзерву

10%

9.Ахоп гарачым харчаваннем вучняў П і Ш ступені навучання  (для ўстаноў горада )

             100%

 

 

10%

10.Выкананне натуральных норм харчавання

дашкольнікаў

5%

11.Прадаўжэнне навучання   выпускнікоў базавых школ на Ш ступені навучання,ці іх працаўладкаванне

              100%

 

 

5%

12.Зніжэнне ўзроўню захворванняў дзяцей у дашкольнай ўстанове

               ніжэй раеннага ўзроўню

 

 

10%

13.Эфектыўнае выкарыстанне цеплавой і электрычнай

энергіі

 

5%

14.Правядзенне якаснай падрыхтоўкі  ўстаноў адукацыі да пачатку  навучальнага года

 

                       5%

15.Добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі

 

1 месца

5%

П месца

3%

Ш месца

2%

16.Выкарыстанне сучасных упраўленчых  тэхналогій

20%

17.100% ахоп дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця карэкцыйна-педагагічнай дапамогай

 

3%

 

          1.2.2.за выкананне асабліва важных

                   (тэрміновых) работ :

 

1.Падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў маштабу вобласці,рэспублікі

 

30%

2.Укараненне ва ўстанове энергазберагаючых тэхналогій за лік пазабюджэтнай дзейнасці

 

30%

 

             1.3.Надбаўкі  ўстанаўліваюцца загадам начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама па ўзгадненню з  камітэтам  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі   тэрмінам да аднаго года, з  пачатку навучальнага года, а за асабліва важную тэрміновую работу – на перыяд яе выканання;

             1.4.Пры росце злачынасці сярод вучняў  на 50% і болей надбаўка кіраніку ўстановы адукацыі  ўстанаўліваецца не вышэй 25% акладу;

             1.5.Надбаўкі могуць быць адменены ці паменшаны пры ўмове зніжэння якасці работы,парушэнне працоўнай дысцыпліны;

             1.6.Пры перарасходзе сродкаў,прадугледжаных на аплату працы,надбаўкі адмяняюцца;

             1.7.Загад аб устанаўленні надбаўкі даводзіцца  кіраўніком да ведама працоўнага калектыву.

 

П.Парадак  і ўмовы прэміравання

 

             2.1.Прэміраванне з’яўляецца матэрыяльным заахвочваннем кіраўніка за дасягненне  колькасных  і якасных вынікаў,якія залежаць не толькі ад намаганняў кіраўніка, але і калектыву.

             2.2.Памер прэміі вызначаецца з улікам якасці і эфектыўнасці працы.

Акрамя прэміі за вызначаныя паказчыкі,могуць выплачвацца аднаразовыя прэміі ( за эканомію энергетычных рэсурсаў,якаснае правядзенне рамонту,па выніках аглядаў-конкурсаў,алімпіяд,конкурсаў,канферэнцый,

семінараў,метадычных аб’яднанняў, а таксама ў сувязі з юбілейнымі датамі (нараджэнне кіраўніка),звальненне яго ў сувязі з выхадам на пенсію,дзяржаўнай узнагародай і падведамаснымі ўзнагародамі.Адразо-выя прэміі  максімальнымі памерамі не  мяжуюцца.

             2.3.Прэмія налічваецца па выніках працы за мінулы месяц і выплачваецца разам з зарплатай на аснове загада начальніка ўпраўлення

ўзгодненага з  райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

             2.4.Кіраўніку ўстановы адукацыі,які  прапрацаваў няпоўны перыяд,за які праводзіцца выплата прэміі, у сувязі з пераходам на іншую работу,выхадам на пенсію і па іншым уважлівым прычынам, прэмія  выплачваецца з разліку фізічна адпрацаванага часу ў данным перыядзе.

             2.5.Прэмія не налічваецца за перыяд :

             2.5.1.чарговага адпачынку;

             2.5.2.адпачынку без захавання заработнай платы;

             2.5.3.адпачынка па догляду за дзіцем,часовай непрацаздольнасці;

             2.5.4.павышэння кваліфікацыі (курсаў).

             2.6.У выпадку накладання дысцыплінарнага спагнання кіраўнік пазбаўляецца прэміі цалкам або часткова за той перыяд, у якім былі парушэнні.

             2.7.Памер прэміі можа быць паменшаны за:

             2.7.1.неякаснае выкананне функцыянальных абавязкаў па выніках  праверак;

             2.7.2.невыкананне абавязкаў па калектыўнаму дагавору;

             2.7.3.нерацыянальнае выкарыстанне цеплавой і электрычнай энергіі;

             2.7.4.рост злачынасці сярод падлеткаў;

             2.7.5.парушэнне  Статута школы і іншых дакументаў па дзейнасці школы;

             2.7.6.   парушэнне  Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь;

             2.7.7.парушэнне фінансавай дысцыпліны;

             2.7.8.невыкананне абавязкаў,заключаных па кантракту з наймальнікам;

             2.7.9.парушэнне маральна-этычных норм.

             2.8.Базавая прэмія  складае 15% акладу кіраўніка ўстановы і  выплачваецца штомесячна.

             2.9.Прэміраванне кіраўнікоў  устаноў адукацыі праводзіцца за выкананне наступных паказчыкаў у адпаведных памерах :

 

 

Паказчыкі прэміравання

 Памер прэміі ў % да

службовага акладу

1.Ажыццяўленне эфектыўнага кіраўніцтва вучэбна-

выхаваўчым працэсам:

 

1.1.забеспячэнне якаснага і поўнага выканання

вучэбных планаў і праграм па навучанню і выхаванню

вучняў,упраўленне якасцю адукацыі;

 

да 50%

1.2.арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай працы,летняга адпачынку вучняў,работы па зніжэнню

захворванняў дзяцей дашкольнага ўзросту;

 

да 25%

1.3.стварэнне ўмоў і арганізацыя работы для развіцця

творчых (разумовых)здольнасцей і інтарэсаў вучняў;

 

да 25%

1.4.адсутнасць выпадкаў траўматызму сярод  вучняў і

работнікаў у перыяд вучэбна-выхаваўчага працэсу (на працоўным месце);забеспячэнне аховы і належных умоў працы работнікаў установы;

 

 

 

да 25%

1.5.стварэнне належных умоў для вучняў школ,

выхаванцаў дзіцячых дашкольных  устаноў усіх тыпаў і арганізацыя якаснага харчавання вучняў ва

ўстанове;выкананне санітарна-гігіенічнага рэжыму,ахоп падрыхтоўкай дзяцей 5-ці гадовага ўзросту да школы;

 

 

 

 

 

да 50%

1.6.эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы з вучнямі,якая забяспечвае адсутнасць  правапарушэнняў,захаваня правоў і гарантыі вучняў

(выхаванцаў).

 

 

да 25%

2.Укараненне даследчых,эксперыментальных распрацовак і тэхналогій новага зместу навучання,

якія забяспечваюць якасна новы ўзровень вучэбна-

выхаваўчага працэсу.

 

 

 

да 50%

3.Ажыццяўленне эфектыўнага кіраўніцтва арганізацыйна-гаспадарчай дзейнасці ўстановы:

 

3.1.выкананне штатнай фінансавай дысцыпліны;

да 25%

3.2.абнаўленне і развіцце матэрыяльна-тэхнічнай базы

да 25%

3.3.развіцце платных паслуг,аказваемых насельніцтву,

прадпрыемствам і  арганізацыям;

 

да 25%

3.4.выкананне плана пазабюджэтнай дзейнасці.

да 25%

4.Выкананне абавязкаў па калектыўнаму  дагавору,

выкананне працоўнага заканадаўства,стварэнне

здаровага мікраклімату ў калектыве,адсутнасць

абгрунтаваных скарг і заяў у вышэйстаячыя органы кіравання і адпаведны камітэт прафсаюзаў,прыняцце

мер па  забеспячэнні  жыллем маладых спецыялістаў.

 

 

 

 

да 50%

 

 

1У.Матэрыяльная дапамога

 

             Матэрыяльная дапамога кіраўнікам устаноў адукацыі выплачваецца наймальнікам па заяве кіраўніка адзін раз у год пры  адыходзе ў чарговы адпачынак.

Памер матэрыяльнай  дапамогі складае  не болей  2 акладаў.

             Матэрыяльная дапамога можа быць таксама аказана пры наяўнасці ўважлівых прычын (хваробе,смерць члена сям’і,санаторнае лячэнне,

уступленне ў шлюб дзяцей кіраўніка, будаўніцтва ўласнага дома).       

            

Используются технологии uCoz